-струкавая фасоля – 300 г
-алей – 30 г
-цыбуля зялёная – 30 г
-мука – 15 г
-перац чырвоны (молаты) - па густу
-зеляніна пятрушкі і кропу - па густу
-воцат – 10 г
-часнык - 2 зубчыка
-вада – 900 мл
-соль.
Струкавую фасоль чысцяць, прамываюць, наразаюць і вараць да мяккасці ў падсоленай вадзе. Абсмажваюць у алеі дробна нарэзаную зялёную цыбулю, дадаюць муку і зноў абсмажваюць. Затым запраўляюць чырвоным молатым перцам і змесціва патэльні ўводзяць у кіпячы суп. Вараць яшчэ 10 хвілін, пасыпаюць зелянінай кропу і пятрушкі, запраўляюць воцатам і тоўчаным часныком.
|