-баклажан – 1(вялікага памеру)
-салодкі перац - 2 струка
-корань салеры - 1/2 частка
-памідоры - 3-4 шт.
-часнык - 3 зубчык
-алей - 7-8 ст.л.
-чырвоны молаты перац - 1/2 г.л.
-вада - 4 шклянкі
-зеляніна пятрушкі,
-чабор -соль па густу
Баклажан ачысціць ад скуркі, нарэзаць на кубікі і на гадзіну пакінуць у падсоленай вадзе, каб сышла гарката. Перац і салеру нашаткаваць, змяшаць з баклажанам, пасаліць і спасераваць на алеі. Дадаць нацёртыя памідоры і тоўчаны часнык, заправіць перцам і ўліць гарачую ваду. Пасля гэтага праварыць 15-20 хвілін на невялікім агні, пакласці дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі і чабор.
|