-4 л вады,
-1 кг цялячага рубца,
-1 цялячая ножка,
-карэнні,
-1 цыбуліна,
-2 лаўровых лісціка,
-10 гарошын перцу,
-2 ст. лыжкі воцату,
-2 жаўтка,
- соль.
1 кг цялячага рубца і 1 цялячую ножку прамыць у некалькіх водах і церці соллю, пакуль не збялеюць. Варыць на сярэднім агні ў пасоленай вадзе з 1 морквай, 1 пятрушкай, 1 цэлай цыбулінай, лаўровым лістом і перцам. Калі рубец будзе гатовы, выняць, астудзіць і нарэзаць буйнай саломкай. З ножкі зняць мяса і таксама нарэзаць кавалачкамі. Пакласці ў рондаль, заліць працэджаным адварам і даць яшчэ пакіпець. Узбіць два жаўтка з дзвюма лыжкамі віннага воцату ці сокам 1/2 цытрыны і асцярожна змяшаць з чорбай, не ставячы на агонь, падаваць на стол |