-ялавічына - 110 г
-ці грудзінка цялячая - 130 г
-мука пшанічная - 20 г
-грыбы сушоныя - 26 г
-морква - 25 г
-корань пятрушкі - 14 г
-цыбуля рэпчатая - 24 г
-яйкі - 0.25 шт.
-маргарын - 10 г
-смятана - 15 г
-зеляніна пятрушкі - па густу
-чабор - 5 г
-квас - 150 г
-соль - па густу
-спецыі - па густу
Цялячую грудзінку ці ялавічнае мяса (грудзінку, лапатку ) адварваюць да гатовасці. Сушоныя баравікі перабіраюць, прамываюць і кладуць на 3 - 4 гадзіны у халодную ваду для таго, каб яны набрынялі ( на 1 кг грыбоў 3 - 4 л вады ), затым адварваюць і рэжуць саломкай. Моркву, пятрушку, рэпчатую цыбулю наразаюць саломкай і пасіруюць. З мукі і яйкаў замешваюць дамашнюю локшыну. У прыгатаваны булён кладуць грыбы, затым дамашнюю локшыну, пасераваную гародніну і вараць 10 – 15 хвілін. За 5 хвілін да гатовасці дадаюць пракіпячоны квас, запраўляюць соллю, перцам, зелянінай чабора. Пры падачы ў талерку кладуць кавалачкі мяса, смятану і пасыпаюць зелянінай.
|