Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ЧОРБА З ФАСОЛІ

    -фасоль - 40 г

    -алей - 10 г

    - цыбуля рэпчатая - 24 г

    -морква - 13 г

    -корань салеры - 15 г

    -памідоры - 24 г

    -перац струкавы салодкі - 27 г

    -тамат-пюрэ - 3 г

    -мята - 5 г

    -зеляніна пятрушкі - 5 г

    -перац чырвоны - 1 г

    -воцат - 5 г

    -мука - 3 г

     

    Перабраную фасоль замочваюць у халоднай вадзе на працягу 3-4 гадзін. Пасля гэтага заліваюць булёнам ці халоднай вадой, дадаюць частку алею і на слабым агні пад вечкам разам з часткай цыбулі, нарэзанай долькамі, морквы і салеры, нарэзаных кубікамі, і салодкага перцу, нарэзанага кавалачкамі, вараць фасоль да мяккасці. Затым даліваюць булён, дадаюць нарэзаныя долькамі свежыя памідоры і вараць 5-8 хвілін. Частку пакінутай цыбулі падсмажваюць на алеі, дадаюць муку і пасеруюць яе да залацістага колеру, пасля гэтага дадаюць таматавае пюрэ, чырвоны перац і зноў прасмажваюць. Атрыманую запраўку разводзяць булёнам ці вадой, апускаюць у чорбу і даводзяць да кіпення. Гатовую чорбу запраўляюць соллю, дробна нарэзанай мятай і воцатам. Падаюць, пасыпаўшы дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (09.07.2014)
    Праглядаў: 219 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar