-2 л вады,
-1 л барша,
-карэнні,
-1 цыбуліна,
-зеляніна,
-8 памідораў,
-соль,
-1 жаўток,
-2 ст. лыжкі смятаны.
На фрыкадэлькі:
-500 г мяса,
-лустачка белай булкі,
-2 ст. лыжкі рысу,
-1 цыбуліна,
-соль,
-перац.
Пакінутую ад мяса костку паставіць варыць з дробна нарэзанымі морквай, пятрушкай і цыбуляй. Даць добра праварыцца. Уліць асобна ўскіпячоны і працэджаны борш, пасаліць і дадаць дробна насечаную зеляніну і разрэзаныя на кавалачкі памідоры, якія папярэдне трэба ачысціць ад насення. Даць пракіпець. Мяса прапусціць праз мясасечку з лустачкай намочанай і выціснутай белай булкі, дадаць рыс, дробна насечаную цыбулю, 1 яйка, соль, перац. Мокрай рукой скруціць фрыкадэлькі і пакласці варыцца ў чорбу. Перад падачай на стол выняць костку і ўзбіць жаўток са смятанай.
|