-2 л вады,
-1 л барша,
-500 г грыбоў,
-карэнні,
-1 цыбуліна,
-соль.
Гэту чорбу можна прыгатаваць як са свежых, так і з сушоных грыбоў. Сварыць карэнні з кропам і цыбуляй. Перабраць грыбы, каб не трапіліся чарвівыя, разрэзаць на палоўкі ці яшчэ драбней і пакласці ў рондаль, у якім варыліся карэнні. Калі сварацца, дадаць асобна ўскіпячоны борш, пасаліць па густу і даць яшчэ пакіпець. Можна заправіць мукой. Муку для запраўкі развесці вадой, змяшаць з дробна нарэзанай цыбуляй і падсмажыць з лыжкай алею. Сушоныя грыбы варта замачыць з вечара.
|