-качка - чвэрць тушкі
-салера - 1 хвосцік
-морква - 1 шт.
-бульба - 3 шт.
-рэпчатая цыбуля - 1 шт.
-цыбуля -парэя - 1 шт. (белая частка)
-капуста - чвэрць качана
-квас - 2 шклянкі ці дробка цытрынавай кіслаты
-малако - 100 мл
-жаўток - 1 шт.
-соль,
-молаты чорны перац - па густу
-лаўровы ліст - 2 шт.
-дробна нарэзаная зеляніна кропу ці пятрушкі
Качку можна ўзяць замарожаную. Заліць яе халоднай вадой, давясці да кіпення, варыць хвілін 45. Затым дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, моркву і салеру. Затым нарэзаную паўколамі рэпчатую цыбулю і цыбулю -парэю. Нарэзаць квадрацікамі капусту, туды ж яе. Пасаліць, паперчыць. Пакласці лаўровы ліст. Варыць да гатовасці бульбы і капусты. За пяць хвілін да канчатку варкі пакласці дробку цытрынавай кіслаты (можна ўліць кіслы квас). Затым трэба размяшаць жаўток у халодным малацэ і ўліць у суп. Даць трошкі пагатавацца. Падаць, пасыпаўшы зелянінай кропу.
|