-курыца - 1 кг
-памідоры - 200 г
-перац салодкі - 2 струка
-гародніна супавая - 200 г
-сыраватка - 3 ст. лыжкі
-ці ёгурт - 3 ст. лыжкі
-пятрушка - па густу
-кінза - па густу
Курыцу разрабіць і пасекчы на 5 частак, прамыць і пакласці ў халодную ваду. Дадаць разрэзаныя напалову памідоры, вычышчаны ад зерняў салодкі перац, супавую гародніну (пятрушку, салеру, моркву, цыбулю рэпчатую), трохі солі. Прыгатаваць булён, працадзіць, заправіць ёгуртам (сыраваткай), соллю, цытрынавым сокам. Падаць з курыцай, пасыпаўшы чорбу дробнанарубленай зелянінай пятрушкі і кінзы.
|