-масла сметанкавае - 100 г
-морква - 2 шт.
-корань пятрушкі - 2 шт.
-зеляніна пятрушкі - 1 ст. лыжка
-перац чырвоны - 1 шт.
-соль - па густу
-чабор - 3 шт.
-курыца - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-вада - 1.5 л
-перац чорны гарошкам - 3-5 шт.
-квас - 1 шклянка
-лапша дамашняя - па густу
Вытрыбушаную курыцу прамыць, нарэзаць маленькімі кавалачкамі, пасаліць і абсмажыць у патэльні з разагрэтым сметанкавым маслам. Затым перакласці яе ў вогнетрывалыя гліняныя збанкі, заліць халоднай вадой, паставіць у нагрэтую духоўку і варыць на працягу 40-60 хвілін да мяккасці мяса. Тым часам цыбулю, моркву і корань пятрушкі пачысціць, вымыць, нарэзаць саломкай, абсмажыць у разагрэтым масле і за 5 хвілін да канца варкі пакласці ў булён. Калі суп закіпіць, апусціць у яго лапшу і варыць яшчэ 5-7 хвілін. Пасля гэтага выняць збанкі з духоўкі, ўліць у іх пракіпячоны квас, пакласці соль, перац гарошкам, чабор (яго трэба выняць праз 2-3 хвіліны), цэлы струк чырвонага перцу і зеляніну пятрушкі, зачыніць вечкамі і даць настаяцца 10 хвілін. Падаваць чорбу гарачай.
|