-750 г лебяды ці мары,
-1 л вады ці булёна,
-2 невялікія цыбуліны,
-1 сярэдняя морква,
-50 г салеры,
-50 г рысу,
-100 мл алею,
-200 г смятаны,
-1 ст. л. мукі,
-3 яечных жаўтка,
-невялікі пучок зялёнай цыбулі і эстрагону,
-соль - па густу,
-воцат - па густу.
Рыс старанна прамыць і адварыць у літры вады 15 хвілін. Лебяду ці мар перабраць, прамыць, дробна пасекчы, дадаць у рондаль з рысам і варыць пасля закіпання яшчэ 3-5 хвілін. Цыбулю, моркву і салеру пасекчы, абсмажыць на масле, дадаць вараную зеляніну з рысам. Жаўткі ўзбіць са смятанай і мукой да аднастайнай масы, уліць тонкім струменьчыкам у кіпячы суп, увесь час памешваючы, дадаць дробна сечаную зеляніну эстрагону, варыць 2-3 хвіліны.
|