-0,5 пеўня,
-1 пятрушка,
-1 морква,
-0,5 салеры,
-6 бульбін,
-0,5 ст. лыжкі мукі,
-2 ст. лыжкі тлушчу,
-4 ст. лыжкі смятаны,
-1 цыбуліна,
-квас,
-соль,
-перац,
-зеляніна,
-часнык.
У моцны булён з пеўня апусціць нарэзаныя саломкай і абсмажаныя цыбулю, моркву, пятрушку, салеру, даць пакіпець 5-7 хвілін, затым пакласці нарэзаную долькамі бульбу і варыць яшчэ 10-12 хвілін. Заправіць чорбу пасераванай пшанічнай мукой, чырвоным перцам, соллю, пракіпячоным квасам, даць закіпець. У талерку з чорбай пакласці смятану, часнык, зеляніну.
|