-3 л капуснага расола,
-карэнні,
-1 цыбуліна
-600 г рыбы,
-зеляніна
Калі капусны расол занадта кіслы - развесці вадой. Варыць разам з дробна насечанымі карэннямі і цыбуляй. Калі яны будуць амаль гатовыя, пакласці разробленую і нарэзаную невялікімі кавалкамі рыбу. Варыць да гатовасці, зняць пену, пасаліць па густу і дадаць, таксама па густу, дробна насечаную зеляніну (кроп, пятрушку, эстрагон і г. д.).
|