- грыбы (сушоныя) – 150 г
- салера - 3 шт.
- морква - 1 шт.
- пятрушка - 1 пучок
- цыбуля-парэя (галоўкі) - 3-4 шт.
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
- рачная рыба (акунь, лін, ёрш) - 4-5 шт.
- макароны – 100 г
- чорны перац (гарошкам) - па густу
- гваздзіка - па густу
- мушкатавы арэх - па густу
-соль - па густу.
Грыбы добранька прамываем, замочваем на 2-3 гадзіны у халоднай вадзе, а затым, не зліваючы ваду, варым.
Ў той жа рондаль кладзем салеру, моркву, цыбуліны з шалупінай, разрэзаныя на палоўкі, перац гарошкам, гваздзічку, мушкатавы арэх, соль.
Не даводзячы суп да гатовасці, дадаем кавалачкі выпатрашанай рыбы. У канцы варкі павінен атрымацца густы адвар. Працэдзім яго спачатку праз сіта, а затым праз падвойную марлю.
Запраўляем суп макаронамі ці лапшой, але так, каб не занадта загусціць. Зеляніну рэжам і падаём да супу
|