Цюра - гэта вадкая халодная страва, прыгатаваная без дапамогі агню, спехам. Тое, што цюра простая ў параўнанні з астатнімі супамі, а таксама адсутнасць у цюрах мяса і тлушчаў стварыла ім "славу" стравы для беднякоў, а гэта, у сваю чаргу, прывяло да таго, што цюр стала чужацца рэстаранная кухня. Hа самай справе цюра - танная, смачная і зручная ў хатнім побыце страва, якую трэба ўмець рыхтаваць старанна і з выкананнем вызначаных правіл. Асноўныя кампаненты ў цюрах - хлеб і квас. Хлеб пры гэтым павінен быць заўсёды свежым, мяккім, абрэзаным ад скарынак і лепш за ўсё падагрэтым у духоўцы і затым нарэзаным дробнымі кубікамі. Квас павінен быць кіслым, г.зн. белым ці светлым хлебным квасам, прызначаным для першых страў. Зменны кампанент у цюрах - гародніна, або дробназмеленая нарэзаная, або нацёртая на тарцы. Hарэзка павінна быць вельмі тонкай, акуратнай, нацёртая толькі на дробнай тарцы. Па гэтай гародніне цюры і носяць свае назвы - цюра з цыбуляй, цюра з хрэнам, цюра з рэдзькай і г.д. Цюра - тыповая дамашняя страва: яе трэба з'ядаць адразу ж пасля падрыхтоўкі і нельга падрыхтоўваць зараней і празапас. Акрамя таго, цюру неабходна абмешваць свежай рэзкай травой - кропам, салерай і г.д. Толькі пры гэтых умовах цюра будзе смачнай, прыемнай стравай. Ужываюць цюры звычайна ўлетку, у гарачыя дні, пры адсутнасці апетыту, калі патрабуецца аперытыў, а таксама пры стомленасці, пасля лазні, пры катары. Цюры таму можна разглядаць як свайго роду вадкія закускі. Па тыпу цюр можна падрыхтоўваць супы-закускі на аснове розных агароднінных сокаў - маркоўнага, таматавага і г.д.
|