- вестфальскі ржаны хлеб - 8 кавалачкаў
- цёмнае піва - 2-3 шклянкі
- вада - 1 шклянка
- цэдра і сок - 1 цытрыны
- цукар,
-ўзбітыя сліўкі - па густу.
Хлеб (па густу злёгку саладкавы) пакрышыць на невялікія кавалачкі. Пакласці іх у рондаль і заліць півам з вадой. Пакінуць настаяцца на ноч, ці прынамсі на 3 гадзіны. Перад падачай суп праварыць на павольным агні да загусцення. Зрабіць пюрэ, ўмяшаць цытрынавы сок і цэдру, падсаладзіць па густу. Ізноў нагрэць да кіпення і неадкладна падаваць да стала, упрыгожыўшы ўзбітымі сліўкамі
|