- аліўкавы алей - 2 ст.л.
- цыбуля рэпчатая (парэзаная) - 1 шт.
- грыбы – 450 г
- малако - 300 мл
- гароднінны булён (гарачы) - 850 мл
- багет (кавалкі) - 8 шт.
- часнык (раздушаны) - 2 зубчыка
- сметанкавае масла (размякчанае) – 50 г
- швейцарскі сыр грув’ер (цёрты) – 75 г
- соль - па густу
-перац - па густу.
Разагрэць масла ў рондалі, абсмажываць цыбулю 3-4 хвіліны да залацістага колеру. Падрыхтаваць грыбы і нарэзаць буйныя на невялікія кавалачкі. Дадаць у рондаль, памешваючы, каб яны ўсе былі пакрыты маслам.
Ўліць малако, давесці да кіпення, накрыць і тушыць 5 хвілін. Паступова дадаць гарачы гароднінны булён і заправіць соллю і перцам па густу. На грылі падсушыць абапал кавалачкі хлеба.
Змяшаць часнык і масла і нашмараваць ім тосты. Пакласці тост на дно вялікай супніцы ці на дно чатырох талерак, зверху выліць суп і пасыпаць цёртым сырам. Падаваць адразу ж.
|