Двайная юха рыхтуецца аналагічна адзінарнай з розніцай толькі на пачатковым этапе.
- Разводзіцца вогнішча.
- Злоўленая рыба трыбушыцца, чысціцца, мыецца.
- У кацялок з чыстай вадой закладваецца падрыхтаваная на першую закладку рыба і ставіцца на агонь.
Першая закладка - гэта звычайна дробная рыба, плаўнікі і храстковыя часткі буйнай рыбы. Рыбу першай закладкі можна не чысціць. У другую, канчатковую закладку выкарыстоўваюць самую свежую, самую прыгожую, самую вялікую і не касцістую рыбу. Дзеля апошняй закладкі можна нават пачысціць акунёў. Адступ пра тое, як чысціць акуня (можна ўжываць і да іншых шкодных рыб). Для пачатку трэба пачысціць пуза і вытрыбушыць. Затым, узяўшы за хвост і галаву, згінаць як падкову да храбусцення. Можна расцягнуць у падоўжным кірунку, таксама да храбусцення. Пасля гэтага можна чысціць, пачынаючы са спінкі.
- Калі рыба сварыцца, яе выдаляюць з кацялка.
- На аснове атрыманай юшкі (булёна) вараць юху па рэцэпту адзінарнай.
|