-1/2 шкл. фасолі,
-4 шт. бульбы,
-2 цыбуліны,
-2 морквы,
-4 грэцкіх арэха,
-алей,
-перац,
-лаўровы ліст,
-соль.
Фасоль замачыць на 30 хвілін у гарачай вадзе. Варым фасоль 2 гадзіны, затым кладзем бульбу, нарэзаную кубікамі.
Калі закіпіць, кідаем лаўровы ліст і соль па густу. Рэпчатую цыбулю рэжам дробна, а моркву - тром на буйнай тарцы.
У патэльню з разагрэтым алеем кладзем цыбулю, калі яна падрумяніцца, кладзем моркву і смажым да гатовасці.
Потым смажанку дадаем да бульбы і фасолі. Даць пакіпець 5 хвілін. Кладзем здробненыя арэхі і чорны молаты перац.
|