- гарбуз – 750 г
- цыбуля-парэя - 1 шт.
- бульба – 150 г
- аліўкавы алей - 2 ст. л.
- гароднінны булён - 1 л
- цытрынавы сок - 1ст. л.
- смятана – 100 г
Гарбуз і бульбачку парэзаць на кубікі. Цыбулю - тонкімі кольцамі. У рондалі разагрэць аліўкавы алей, дадаць усю гародніну і абсмажыць сцісла, увесь час, памешваючы (цыбуля павінна стаць празрыстай).
Уліць гароднінны булён, давесці да кіпення і варыць пад вечкам на сярэднім агні каля 15 хвілін. Затым паперчыць (лепш браць кайенскі перац) і дадаць цытрынавы сок.
Узбіць усё міксерам (асцярожна - плюецца), пасаліць і дадаць смятану. Падаваць з цёплым багетам ці грэнкамі
|