-1 невялікі малады гарбуз
-2 цыбуліны
-1,25 л вады
-0,5 л сыроваткі
-150 г вяндліны (ці свініны)
-50 г сала
-0,5 шклянкі смятаны
-1 пятрушка
-3 ст. лыжкі кропу
-0,5 ст. лыжкі каляндры
У вадзе адварыць вяндліну; калі закіпіць, пасаліць і дадаць частку цыбулі. Гарбуз нарэзаць дробнымі кубікамі, засыпаць у булён, варыць на слабым агні да гатовасці гарбуза, заскварыць, злёгку перапрэжаным з цыбуляй салам, заліць сыроватку, даць ускіпець, дадаць рэзкія затаўкі, заліць смятанай. Даць пастаяць пад вечкам 10 хвілін.
|