- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- гарбуз - 1-2 кг
- аліўкавы алей - 3 ст.л.
- гароднінны булён - 1 л
- соль
-ямайскі перац (молаты) - па густу
- таўчоны мускатавы арэх - па густу
- гарбузовыя семечкі – 100 г
- алей з гарбузовых семечак - 4 ст. л.
Ачысціць і буйна нарэзаць цыбулю. Зрэзаць скурку з гарбуза, выняць семечкі, мякаць нарэзаць дробнымі кубікамі. Разагрэць алей у патэльні, злёгку абсмажыць цыбулю і гарбуз.
Заліць булёнам і варыць на малым агні на працягу прыкладна 20 хвілін. Растаўчы змесціва супу да стану пюрэ, дадаць соль, перац і вялікую дробку мускатавага арэху.
Падсмажыць гарбузовыя семечкі на патэльні без тлушчу. Разліць суп па чатырох талерках, дадаць па адной сталовай лыжцы алею з гарбузовых семечак і пасыпаць семечкамі.
|