- гарбуз (мякаць) – 760 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- імбір (кавалачак) - 1 шт.
- востры перац - 1 шт.
- алей - 2 ст.л.
- гароднінны булён - 750 мл
- каляндра - 1/2 пучка
- какосавае малако (кансерваванае) - 400 мл
- сок - 1 лайма
- соль
-перац
-цукар - па густу.
Нарэзаць кубікамі мякаць гарбуза. Ачысціць і нарэзаць кубікамі цыбулю і імбір. Струк перцу нарэзаць дробнымі кубікамі.
Разагрэць у вялікім рондалі алей. Патушыць у ім цыбулю, часнык, гарбуз і перац, уліць булён, накрыць вечкам і варыць 30 хвілін.
Каляндру насекчы, пакінуўшы трохі для ўпрыгожвання, дадаць да гарбуза і зрабіць пюрэ. Дадаць какосавае малако і закіпяціць.
Заправіць сокам лайма, соллю, перцам і цукрам. Падаваць у гарбузе, упрыгожыўшы каляндрай.
|