Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ГАРБУЗОВЫ СУП З АРЭХАМІ

    -гарбуз- 800 г

    -бульба (буйная) - 2 шт

    -булён (можна курыны, гароднінны, вада) - 800 мл

    -арэхі грэцкія- 1 прыгаршня

    -арэхі кедравыя- 1 прыгаршня

    -маяран(лісточкі з 2-х галінак)

    -чабор(лісточкі з адной галінкі)

    -размарын- 0,5 г. л.

    -соль - па густу

    -перац белы - па густу

    -алей аліўкавы - 2 ст. л.

     

    Вычышчаны ад асяродку і лупіны гарбуз, вычышчаную бульбу наразаю буйнымі кавалкамі і выкладваю на бляху, прысольваю, апырскваю аліўкавым алеем і адпраўляю, у нагрэтую да 200 градусаў духоўку на 30 хвілін, ці пакуль гародніна не стане мяккай.

    Падчас запекання, змешваю гародніну пару разоў. Як толькі гародніна стане мяккай, дастаю бляху і даю гародніне трохі астыць.

    Яна так духмяна і апетытна пахне, што ўзнікае думка "з'есці так, справу да супу не даводзіць".

    Затым, перакладаю запечаныя гарбуз і бульбу ў чару блендэра, і развёўшы булёнам (300-350 мл, у мяне курыны) здрабняю да пюрэпадобнага стану.

    Пераліваю пюрэ ў рондаль, дадаткова разводжу булёнам да жаданай гушчыні, дадаю лісточкі чабора, маярану, сухі размарын, соль і перац.

    Памешваючы, давожу да кіпення і вару каля 5 хвілін. Арэхі абсмажваю на сухой распаленай патэльні 2-3 хвіліны (грэцкія, вядома, перад гэтым трэба трохі пасекчы, але без фанатызму).

    Суп разліваю па талерках, багата пасыпаю арэшкамі. Смачны, духмяны і карысны супчык гатовы.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (01.08.2014)
    Праглядаў: 252 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar