-1 ст. л аліўкавага алею
-1 цыбуліна, дробна парэзаная
-250 г бекону, парэзанага
-1 гарбуз, вычышчаны ад лупіны і насення
-2 морквы, вычышчаныя і дробна парэзаныя
-750 мл гародніннага ці курынага булёна
-125 г вэнджанага бекону, дробна парэзанага
-соль
-чорны перац
-3 ст. л густога грэцкага ёгурта ці смятаны
-20 г пятрушкі, парэзанай
Нагрэць масла ў рондалі і абсмажыць цыбулю і бекон на павольным агні на працягу 6-8 хвілін, пакуль цыбуля не стане залацістай. Дадаць гарбуз, моркву і булён.
Давесці да кіпення і варыць на працягу 20 хвілін. Тым часам абсмажыць вэнджаны бекон на працягу 5-6 хвілін да хрумсткай скарыначкі. Адкласці.
Акуратна пераліць суп з гарбузам і беконам у блендэр ці кухонны камбайн. Напаўняйце чару толькі на 1/3 кожны раз і здрабняйце да утварэння аднастайнага пюрэ.
Заправіць па густу. Зверху пакласці лыжку смятаны, пятрушку, падсмажаны бекон і падаваць.
|