- аліўкавы алей - 1 ст.л.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- бекон – 250 г
- гарбуз - 1 шт.
- морква - 2 шт.
- гароднінны ці курыны булён - 750 мл
- вэнджаны бекон – 125 г
- соль
-чорны перац - па густу
- ёгурт ці смятана - 3 ст. л.
- пятрушка зеляніна – 20 г.
Нагрэць алей ў рондалі і абсмажыць цыбулю і бекон на павольным агні на працягу 6-8 хвілін, пакуль цыбуля не стане залацістай. Гарбуз ачысціць ад лупіны і насення. Дадаць у рондаль гарбуз, моркву і булён.
Давесці да кіпення і варыць на працягу 20 хвілін. Тым часам абсмажыць вэнджаны бекон на працягу 5-6 хвілін да хрумсткай скарыначкі. Адкласці.
Акуратна пераліць суп з гарбузом і беконам у блендэр ці кухонны камбайн. Напаўняйце чару толькі на 1/3 кожны раз і здрабняйце да утварэння аднастайнага пюрэ.
Заправіць па густу. Зверху пакласці лыжку смятаны, пятрушку, падсмажаны бекон і падаваць.
|