- гарбуз - 700-900 г
- сліўкі (33%) - 250 мл
- курыца (паляндвіца) – 500 г
- базілік (чырвоны) - 2 галінкі
- кроп - 1 пучок
- яйка - 1 шт.
- гарбузовыя семечкі - па густу.
Гарбуз ачысціць і парэзаць на кавалачкі, у мікрахвалеўцы прагрэць на максімуме 4-6 мін. да мяккасці, блендэрам здрабніць у пюрэ.
З паляндвіцы курыцы, базіліка, кропу і яйка змяшаць аднастайную масу, дадаць соль,перац. У кіпячую ваду ці курыны булён (прыкладна 1 літр) дзвюма лыжкамі выкласці фрыкадэлькі.
Праз 5 хвілін дадаць гарбузовае пюрэ і яшчэ праз 5 хвілін сліўкі. Прагрэць, але не даводзячы да кіпення зняць з пліты.
Пры падачы пасыпаць смажанымі семечкамі нядрэнна дадаць трохі цёртага цвёрдага казінага сыра.
|