Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ГАРБУЗОВЫ СУП З ЯБЛЫКАМІ, СПЕЦЫЯМІ І РАЗЫНКАМІ

    -гарбуз - 800 г

    -яблыкі чырвоныя - 400 г

    -цыбуля рэпчатая - 1 галоўка

    -корань імбіра свежы - 1 ст. лыжка

    -карыца молатая - ½ гарбатнай лыжкі

    -арэх мушкатавы молаты - 1 гарбатная лыжка

    -булён гароднінны - 750 г

    -алей аліўкавы - 2 ст. лыжкі

    -сок яблычны - 250 мл

    -разынкі - 4 ст. лыжкі

    -арэхі кедравыя - 4 ст. лыжкі

     

    1. Ачысціце яблыкі і гарбуз, выдаліце асяродак, нарэжце буйнымі кавалкамі. Імбір трэба ачысціць і дробна пакрышыць. Абліце разынкі кіпенем і замачыце.

    2. Разагрэйце аліўкавы алей ці сумесь аліўкавага алею і сметанкавага масла на дне вялікага рондаля; дробна нарэжце галоўку цыбулі і адпраўце яе абсмажвацца ў рондаль да мяккасці (5-8 хвілін), памешваючы.

    3. Умяшайце ў цыбулю, карыцу і мушкатавы арэх; абсмажвайце іх разам на працягу хвіліны, каб водар спецый максімальна расчыніўся.

    4. Адпраўце ў той жа рондаль гарбуз, яблыкі і імбір; абсмажвайце на моцным агні хвіліну, пасля чаго заліце сумесь булёнам. Давядзіце да кіпення, зменшыце агонь, накрыйце вечкам і рыхтуйце 20-30 хвілін, пакуль гарбуз не стане зусім мяккім.

    5. Дайце супу ледзь астыць, пасля чаго ператварыце ў пюрэ ў кухонным камбайне ці з дапамогай блендэра - паколькі ўсе інгрэдыенты разварацца, гэта не запатрабуе шмат высілкаў. Дадайце яблычны сок, разагрэйце, пасаліце і паперчыце па густу.

    6. Разліце суп па талерках, дадайце ў кожную разынкі і кедравыя арэхі. Можна выкарыстоўваць гароднінны булён з кубіка, тут ён не адыгрывае сістэмаўтваральнай ролі.

    Замест соку добра выкарыстоўваць сідр, калі такі заваляўся ў халадзільніку. Разліты па талерках суп можна таксама пасыпаць гарбузовымі ці сланечнікавымі семечкамі (натуральна, без лупіны).

    Добра падыдуць карамелізаныя семечкі: Запівайце салодкім - сідрам, херасам ці нават партвэйнам гарбузовым.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (01.08.2014)
    Праглядаў: 216 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar