- гарбуз - 1 кг
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- сметанкавае масла - 3-4 ст.л.
- алей - 1 ст.л.
- кары - 1 г.л.
- сліўкі – 100 г
- соль
-вада
- пятрушка.
Зрэжце з гарбуза лупіну, нарэжце яе буйна. У вялікім рондалі растапіце сметанкавае масла, у разагрэтае масла дадайце буйна нарэзаную цыбулю, давядзіце яе да празрыстасці і дадайце 1 гарбатную лыжку спецый кары, затым нарэзаны гарбуз.
Патушыце некалькі хвілін, дадайце вады гэтулькі, каб пакрыць гарбуз, і адварыце яго. Гатовы гарбуз здрабніце ў блендэры да кансістэнцыі пюрэ, дадайце ў суп-пюрэ сліўкі і пасаліце па густу, прагрэйце суп злёгку, не даводзячы да кіпення. Упрыгожце суп зелянінай пятрушкі
|