- гарбуз (мякаць) – 400 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- алей - 2 ст. л.
- булён - 700 мл
- сліўкі - 125 мл
- соль
- перац
-цукровы пясок - па густу
- востры перац (маленькі струк) - 1 шт.
- крэветкі (сырыя вычышчаныя) -150 г
- зялёная цыбуля - для ўпрыгожвання.
Нарэзаць мякаць гарбуза буйнымі кубікамі. Цыбулю дробна пасекчы. І то і другое патушыць у рондалі ў 1 стал. лыжцы масла. Уліць булён і тушыць у ім гарбуз на працягу 20 хвілін да мяккага стану.
Зрабіць у булёне таўкушкай пюрэ з гарбуза. Уліць сліўкі і закіпяціць. Заправіць суп соллю, перцам і цукрам. Востры перац нарэзаць дробнымі кубікамі. Пасмажыць крэветкі 3 хвіліны у 1 стал. лыжцы алею.
Дадаць востры перац. Раскласці крэветкі па 4 глыбокім талеркам. Дадаць гарбузовы суп-пюрэ і падаваць, упрыгожыўшы зялёнай цыбуляй.
|