Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ГАРБУЗОВЫ СУП З КУРЫЦАЙ І РЫСАМ

    - гарбуз – 450 г

    - курыца (паляндвіца) – 250 г

    - цыбуля-парэя (нарэзаная) – 350 г

    - салера (нарэзаная) – 90 г

    - малако - 350 мл

    - масла сметанкавае – 25 г

    - рыс басмаці - 115 г

    - соль (па густу) - 1/2 г.л.

    - цэдра апельсінавая (для ўпрыгожвання стравы) – 20 г

    - цыбуля рэпчатая (разрэзаная на 4 часці) – 80 г

    - морква (нарэзаная) – 200 г

    - алей - 1 ст. л.

    - перац чорны молаты - 1/2 г. л.

    - кардамон (зялёны, 6 струкоў) - 1 г. л.

    - перац чорны (гарошак) – 0,5 г.л.

     

    Пачніце з курынага булёна. У рондаль пакладзіце курыныя сцёгны, рэпчатую цыбулю, моркву, салеру і перац гарошкам. Заліце 900 мл вады і давядзіце булён да кіпення на павольным агні.

    Зніміце утварыўшуюся пену, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, паменшыце агонь, накрыйце рондаль вечкам і варыце на працягу гадзіны. Працадзіце булён у чыстую міску, выдаліўшы гародніну.

    Выдаліце скурку і косці з вараных курыных сцёгнаў і нарэжце мякаць тонкімі палоскамі. Ачысціце гарбуз і выдаліце асяродак. Нарэжце мякаць кубікамі ў 2-3 см велічынёй.

    Разагрэйце алей і сметанкавае масла ў рондалі і абсмажвайце струкі кардамону датуль, пакуль яны не стануць набракаць. Дадайце нарэзанай цыбулі-парэя і гарбуз. Пасеруйце гародніну на сярэднім агні 3-4 хвіліны, увесь час памешваючы.

    Затым паменшыце агонь, накрыйце рондаль вечкам і рыхтуйце яшчэ 5 хвілін (датуль, пакуль гарбуз не стане даволі мяккім). Адмерайце 600 мл булёна і выліце яго ў рондаль з гарбузом і цыбуляй.

    Давядзіце суп да кіпення, затым паменшыце агонь, ізноў накрыйце рондаль і варыце 10-15 хвілін датуль, пакуль гарбуз не стане мяккім. Праверце, колькі ў вас засталося курынага булёна.

    Развядзіце яго вадой да аб'ёму ў 300 мл. Прамыйце рыс і сварыце яго ў асобным рондалі, выкарыстоўваючы пакінуты булён. Пасаліце і паперчыце па густу.

    Выміце з супу кардамон, затым у кухонным камбайне здрабніце гародніну ў супе так, каб ён набыў пюрэпадобную кансістэнцыю. Выліце суп у чысты рондаль, дадайце малако, курынае мяса і рыс (з булёнам, які не паспеў увабрацца).

    Прагрэйце суп амаль да кіпення. Упрыгожце стужкамі апельсінавай цэдры і свежазмолатым чорным перцам і падавайце да стала з хлебам грубага памолу

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (02.08.2014)
    Праглядаў: 217 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar