- гарбуз (вычышчаны) – 600 г
- сметанкавае масла – 50 г
- карычневы цукар - 1 ст.л.
- малако - 2 шклянкі
- макіс (молатыя кветкі мушката) - 1/2 г.л.
- мушкатавы арэх
-гваздзіка - па густу
- соль
-белы перац (свежазмелены) - па густу.
Гарбуз ачысціце, старанна выдаліце семечкі, дробна нарэжце мякаць. У рондалі растапіце сметанкавае масла, пакладзіце нарэзаную мякаць гарбуза і патушыце на павольным агні.
Пасыпце гарбуз цукрам, пачакайце, пакуль ён не растворыцца, і павольна ўліце малако. Дадайце макіс, мушкатавы арэх, гваздзічку, соль і перац. Давядзіце да кіпення.
Затым агонь зменшыце, прычыніце рондаль вечкам і варыце пры слабым кіпенні 20 хвілін. Размяшайце суп міксерам ці адмысловай лыжкай да атрымання крэмападобнай масы.
Пасля таго як суп закіпіць, зніміце з пліты. Па жаданні можна яшчэ раз заправіць. Падавайце гарачым
|