- гарбуз (мякаць) – 500 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- алей - 2 ст.л.
- гароднінны булён - 500 мл
- сала – 40 г
- сліўкі - 100 мл
- соль
-перац
-мушкатавы арэх - па густу
- белае віно - кропелька
- гарбузовыя семечкі - 1 ст.л.
Нарэзаць мякаць гарбуза буйнымі кубікамі. Насекчы цыбулю. Разагрэць у высокім рондалі алей, патушыць у ім цыбулю і дадаць гарбуз.
Уліць булён і закіпяціць. Накрыць і варыць 25-30 хвілін. Нарэзаць сала дробнымі кубікамі і падсмажыць на патэльні да хрумсткай скарыначкі.
Зрабіць у булёне пюрэ з гарбуза. Уліць сліўкі і закіпяціць. Заправіць соллю, перцам, мушкатавым арэхам і віном.
Падсмажыць насенне гарбуза без дадання тлушчу. Разліць суп па кубках. Пасыпаць кубікамі сала і насеннем гарбуза.
Уліць пару кропель масла з гарбузовага насення і падаць суп на стол.
|