-фасоль зялёная – 250 г
-памідоры – 3 шт.
-баклажан – 1 шт.
-булён курыны - 500 мл
-сыр плаўлены – 200 г
-цыбуля – 1 мл.
-перац чылі – 1 шт.
-арахіс – 50 г .
-алей – 2 ст.л
-імбір корань (нацёрты) – 1 ст.л
-таматавая паста – 2 ст.л
-салера - 3 галінкі
-арэх мушкатавы - ¼ г.л
-каляндра сухая – 2 г.л
-перац чорны (молаты) - па густу
-соль - па густу
Цыбулю рэпчатую і часнык ачысціць, дробна пасекчы. Перац чылі вымыць, ачысціць ад насення і дробна нарэзаць. У алеі падсмажыць цыбулю, часнык, частку чылі і нацёрты імбірны корань каля 3 хвілін.
Дадаць таматавую пасту, каляндру, мускат і абсмажываць яшчэ 2 хвіліны на павольным агні.
Памідоры і баклажан вымыць, нарэзаць долькамі, зялёную фасоль нарэзаць на некалькі частак і дадаць на патэльню, тушыць 10 хвілін. Дадаць плаўлены сыр, курыны булён, добра размяшаць і варыць яшчэ 10 хвілін.
Пасаліць і паперчыць па густу. Разліць суп па талерках, пасыпаць дробна сечаным арахісам, салерай і рэшткамі перцу чылі
|