-цыбуля
-морква
-кальрабі
-салера (корань, лісце і сцябло)
-памідоры
-соевы соус
-цукар
-цытрынавы сок
-молаты чорны перац
-аўсяныя шматкі
Пасеруем гародніну на маленькім кубіку сметанкавага масла з даданнем лыжкі аліўкавага алею. У гэтым працэсе бяруць удзел: дробна пасечаная цыбуліна і нацёртыя на буйнай тарцы 2 морквы, 1 кальрабі і палоўка буйнага кораня салеры.
Да пасераванай гародніны дадаем дробна парэзанае лісце і сцеблы салеры (2-3 галінкі) і нацёртыя вельмі спелыя памідоры (6-7 шт.). Усё гэта заліваем гарачым булёнам (ці ж вадой), даводзім да кіпення і варым каля 15 хвілін.
Затым запраўляем натуральным соевым соусам, 1 ст. л. цукру, цытрынавым сокам і чорным свежазмеленым перцам.
Акрамя таго, дадаем 5 ст. л. суцэльных аўсяных шматкоў, якія згусцяць супчык і нададуць яму шаўкавістасці. Яшчэ 10 хвілін павольнага кіпення пад ледзь прыадчыненым вечкам, і суп гатовы!
|