- гарох (сухі) - 1/2 шклянкі
- гарбуз – 300 г
- бульба - 2 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- пятрушка ці салера (корань) - невялікі кавалачак
- морква - 1 шт. ці лустачка бручкі
- алей - 2 ст.л.
- вада - 1 л
- соль
- перац
-зеляніна - па густу.
Сухі гарох замачыць на ноч, затым засыпаць у халодную ваду і варыць да паўгатовасці. . Дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, а праз 15 хвілін - абсмажаныя ў масле сечаныя карэнні і нарэзаны кубікамі гарбуз.
Пасаліць, заправіць, варыць яшчэ 5-10 хвілін, пакуль гарбуз не стане напаўпразрыстым . Гатовы суп адразу падаваць на стол. Замест гарбуза можна выкарыстоўваць кабачкі ці патысоны.
|