-4-5 агуркоў сярэдняга памеру
-300 мл грэцкага ці любога густога ёгурта
-300 мл курынага булёна
-2 ст.л. алею грэцкіх арэхаў (можна кунжутны алей)
-1 вялікі ці 2 маленькіх зубчыка часныку (дробна здрабніць)
-3 ст.л. сечанай зеляніны (кропу, пятрушкі)
-100 г здробненых грэцкіх арэхаў
-соль - па густу
-перац - па густу
1. Агуркі натрыце на буйнай тарцы, папярэдне ачысціўшы іх ад лупіны, калі яна занадта грубая.
2. Змяшайце ёгурт з курыным булёнам, дадайце алей, часнык і кроп.
3. Дадайце атрыманую сумесь да агуркоў, запраўце соллю і перцам па густу.
4. Астуджайце суп у халадзільніку, мінімум 4 гадзіны.
5. Пры падачы шчодра пасыпце суп грэцкімі арэхамі і кропам
|