- грыбы (сухія) – 50 г
- вада - 2-3 л
- капуста – 200 г
- салера (корань) - 1 шт.
- морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- памідоры - 1 шт.
- чарнасліў – 200 г
- цукар - 1 ст.л.
Сварыць грыбны булён. Моркву, салеру і цыбулю нарэзаць саломкай, пакласці ў рондаль, дадаць памідоры, цукар і трохі булёна, зачыніць вечкам і тушыць. Падчас тушэння гародніну змешваць і па неабходнасці дадаваць трохі булёна, каб яна не папрыгарала.
Праз 15-20 хвілін дадаць капусту, нарэзаную саломкай, усё перамяшаць і тушыць 20 хвілін. Чарнасліў прамыць і пакласці ў гародніну, калі яна будзе гатовай. Затым заліць усё грыбным булёнам і варыць 30 хвілін.
|