Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    ГРЫБНЫ СУП З ГРЭЦКІМІ АРЭХАМІ

    -баравікі (сушоныя) – 25 г

    -сметанкавае масла – 50 г

    -шампіньёны – 110 г

    -морква (парэзаная дробна) - 2 шт.

    -салера (палачкі дробна парэзаныя) - 2 шт.

    -цыбуля рэпчатая (дробна парэзаная) - 1 шт.

    -цыбуля-парэя (дробна парэзаная) - 1 шт.

    -лаўровы ліст - 2 шт.

    -чабор (свежы) - 1 г.л.

    -шафран (парэзаны) - 1/2 г.л.

    -часнык (раздушаны) - 2 зубчыка

    -соль - па густу

    для завяршэння:

    -шампіньёны – 225 г

    -грэцкія арэхі (молатыя) – 110 г

    -сметанкавае масла – 25 г

    -сліўкі - 75 мл

    -сухі херас - 75 мл

    -цытрынавы сок - 1 дэс.л.

    -соль - па густу

    -чорны перац (молаты) - па густу.

     

    Спачатку пакласці сушоныя грыбы ў гарлач з 275 мл кіпеню і замачыць на 30 хвілін. Тым часам у вялікім рондалі растапіць 50 г сметанкавага масла, дадаць усю падрыхтаваную гародніну, траву і часнык, памешваць на павольным агні, пакуль усё не будзе пакрыта маслам, затым уліць сушоныя грыбы з вадой і 2 л гарачай вады.

    Дадаць трохі солі і давесці да кіпення, падтрымліваючы невялікі агонь. Пакінуць павольна кіпець на 1 гадзіну. Пасля гэтага пакласці друшляк над вялікай міскай і пераліць праз яго суп.

    Выдаліць лаўровыя лісты, узбіць гародніну ў пюрэ, дадаўшы трохі булёна ў кухонны камбайн ці блендэр. Затым вярнуць гэта ўсё ў булён і ўзбіць венцам да аднастайнасці.

    Працерці супавы рондаль папяровым ручніком і паставіць на агонь з 25 г масла. Абсмажыць парэзаныя грыбы на працягу 5 хвілін. Пасля гэтага ўліць суп, дадаць молатыя грэцкія арэхі, заправіць соллю і перцам і даць пагатавацца 10 хвілін на павольным агні.

    Тым часам вельмі вострым нажом нарэзаць цэлыя грыбы на найтонкія кавалачкі для ўпрыгожвання. Калі пара падаваць суп, дадаць сліўкі, херас і цытрынавы сок, і падаваць гарачым, пасыпаўшы зверху сырымі грыбамі.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (01.08.2014)
    Праглядаў: 224 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar