- баравікі – 200 г
- бульба - 7-8 шт.
- малако – 500 г
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- шмалец - 1 ст.л.
- яйка - 1 шт.
- смятана - 1 ст.л.
- вада - 1.5 л
- соль - па густу
-спецыі - па густу.
Грыбы адварыць, булён працадзіць. Да дробна парэзаных грыбоў дадаць нашаткаваную цыбулю, абсмажыць сумесь на шмальцу, ўліць трохі грыбнога булёна і давесці да гатовасці на павольным агні.
У астыўшы булён ўліць малако, паставіць рондаль на агонь і калі адвар закіпіць, пакласці ў яго нарэзаную на тоўстыя брусочкі бульбу.
За 10 хвілін да канчатка падрыхтоўкі пакласці ў суп грыбы з цыбуляй, дадаць спецыі і пасаліць. Калі суп будзе гатовы, яйка ўзбіць са смятанай, ўліць сумесь у рондаль, злёгку размяшаць, закіпяціць і выключыць агонь
|