- вада - 1 л
- ялавічына (сечаная) – 500 г
- грыбы (нарэзаныя лустачкамі) – 20 г
- кальрабі (тонкімі лустачкамі) - 1 шт.
- імбір (маленькі кавалачак) - 1 шт.
- соевы соус - 1 ст.л.
- тлушч - 1 ст.л.
- соль- па густу
-перац - па густу.
Стаўчы імбір, абсмажыць яго і сечанае мяса 10 хвілін, падліць вады і варыць на моцным агні ялавічны булён, пакуль ён не выкіпіць напалову, затым працадзіць і дадаць грыбы і кальрабі.
Ізноў давесці суп да кіпення, заправіць соллю і перцам, накрыць вечкам і даць яму пагатавацца 15 хвілін. Перад падачай на стол дадаць у яго соевы соус.
|