- мука – 225 г
- нырачны тлушч – 100 г
- фенхель (насенне) - 1 ст.л.
- цвёрды сыр (цёрты) – 50 г
- грыбны суп - 1 л
- часнык (раздушыць) - 1 долька
- чабор - па густу.
Разагрэйце духоўку да 200С. Пакладзіце муку ў глыбокую міску і запраўце. Дадайце тлушч і насенне фенхеля. Зрабіце ў цэнтры студню і дадайце 100-150 мл вады. Замесіце сумесь і сфармуйце 12 шарыкаў.
Змесціце на змазаную тлушчам бляху. Зверху пакрыйце цёртым сырам і запякайце 15-20 хвілін да залацістага колеру. Тым часам, падагрэйце (прыгатуйце) суп, дадайце часнык і чабор.
Дадайце прыправы. Размяшайце і разліце па талерках. У кожную талерку пакладзіце па 3 клёцкі, запраўце пакінутым чаборам і падавайце.
|