- вада - 2 л.
- шампіньёны – 150 г
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- морква - 1 шт.
- бульба - 3-4 шт.
- макароны – 100 г
- алей - 2 ст.л.
- соль - па густу
- перац чорны (молаты) - па густу.
Грыбы прамыць, парэзаць на дробныя кубікі і абсмажыць у алеі з паловай дробна парэзанай цыбулі. У кіпячую ваду пакласці пачышчаную і парэзаную дробнымі кубікамі бульбу і цёртую на буйнай тарцы моркву.
Варыць пад вечкам на слабым агні 10-15 хвілін. Праверыць на гатовасць бульбу. Калі гатовая, ўсыпаць макароны, смажаныя грыбы і пакінутую сырую цыбулю.
Памешваючы, давесці да кіпення, каб макароны не прысталі да дна. Пасаліць па густу. Варыць яшчэ хвілін 5, выключыць агонь, зачыніць вечкам і даць настаяцца хвілін 10.
|