-грыбы белыя сушоныя - 150 г
-масла сметанкавае - 4 ст. лыжкі
-булён гароднінны - 1 л
-алей аліўкавы - 100 мл
-фундук - 50 г
-часнык - 1 зубчык
-лісічкі - 700 г
-кіпень - 1 шкл.
-цыбуля рэпчатая - 200 г
-морква - 1 шт.
-пятрушка сечаная - ½ шкл.
-цэдра цытрынавая цёртая - 1 ст. лыжка
-шампіньёны - 400 г
-цэдра апельсіна цёртая - 1 ст. лыжка
1. Заліць баравікі гарачай вадой на 20 хвілін. Працадзіць і нарэзаць буйнымі кавалачкамі.
2. Растапіць 2 сталовыя лыжкі сметанкавага масла ў вялікім рондалі на сярэднім агні. Дадаць цыбулю і моркву і абсмажыць да мяккасці, каля 5 хвілін. Дадаць 400 грам шампіньёнаў, пасыпаць соллю. Абсмажыць грыбы, пакуль не стануць мяккімі і карычневага колеру, каля 5 хвілін. Дадаць баравікі і абсмажыць
3 хвіліны. 3. Дадаць гароднінны булён (палову) у грыбы і давесці да кіпення. Варыць на маленькім агні 20 хвілін. Астудзіць і змясціць усё ў блендэр (дадаючы рэштку булёна).
4. Прыгатаваць соус грэмолата. Пятрушку нарэзаць дробна-дробна. Дадаць выдушаны часнык, сечаныя арэхі, а затым нацёртую цэдру цытрыны і апельсіна. Усё размяшаць з аліўкавым алеем. Паперчыць і пасаліць па густу. Пакінуць убаку ў пасудзіне.
5. Растапіць пакінутыя 2 сталовыя лыжкі на патэльні і дадаць свежыя грыбы. Смажыць на дробным агні 10 хвілін з цыбуляй.
6. Падаць суп у талерках, зверху ўпрыгожыўшы смажанымі грыбамі з соусам грэмалата.
|