- кабачкі – 750 г
- салодкі перац - 2 шт.
- бульба – 400 г
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- часнык - 2 зубчыка
- аліўкавы алей - 5 ст.л.
- таматы – 800 г
- гароднінны булён - 500 мл
- чабор - 1 пучок
- размарын (дробна нарэзаны) - 2 ст.л.
- чорны перац (молаты) - па густу
- соль - па густу
- булачкі- 2 шт.
- мясны фарш – 500 г
- яйка - 2 шт.
Перац і кабачкі вымыць, ачысціць і нарэзаць кавалачкамі.
Бульбу ачысціць і нарэзаць кубікамі. Цыбулю і часнык ачысціць,
дробна нарэзаць і абсмажыць у 3 сталовых лыжках алею.
Дадаць кабачкі, перац, бульбу і злёгку абсмажыць. Перакласці ў
рондаль, дадаць парэзаныя таматы і булён. Заправіць чаборам,
размарынам і молатым перцам. Накрыць вечкам і варыць на слабым
агні 25-30 хвілін. Булачкі замачыць, затым адціснуць і змяшаць з
фаршам, яйкамі, соллю і перцам. Зрабіць маленькія фрыкадэлькі,
абсмажыць іх з усіх бакоў у алеі.
Пакласці фрыкадэлькі ў суп і варыць 5 хвілін.
|