-1 кг рыбы,
-2 шклянкі малака,
-2 шклянкі вады,
-сметанкавае масла - па густу,
-соль - па густу.
Дробную рыбу ачысціць, вытрыбушыць, адрэзаць голавы і хвасты, пакласці ў кіпячае малако ці ў малако, разведзенае вадой, падсаліць і варыць да гатовасці. Пры падачы на стол у талеркі пакласці сметанкавае масла.
|