- рыба дробная (яршы, акуні) – 150 г
- харчовыя адыходы ментуза і судака - па 60 г
- бульба – 150 г
- цыбуля рэпчатая - 25 г
- корань пятрушкі – 5 г
- масла сметанкавае – 5 г
- зеляніна - па густу
- перац чорны гарошкам - па густу
- лаўровы ліст - па густу
- соль.
Булён, звараны з дробнай рыбы і харчовых адыходаў ментуза і судака, працадзіць, пакласці ў яго цэлыя клубні вычышчанай бульбы, вычышчаныя галоўкі рэпчатай цыбулі, пятрушку і варыць 20-25 хвілін. За 10-15 хвілін да канчатка варкі дадаць кавалкі рыбы, перац, лаўровы ліст, соль, сметанкавае масла. Падаваць юху з кавалкамі рыбы, бульбай, цыбуляй і зелянінай
|