-300 г рыбнай дробязі,
-250 г судака, ментуза і іншай рыбы,
-440 г бульбы,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-20 г сметанкавага масла,
-4-6 гарошын перцу,
-лаўровы ліст,
-соль,
-зеляніна.
З рыбнай дробязі ці харчовых рыбных адыходаў (голавы, косткі) сварыць булён, працадзіць, пасаліць, пакласці ў яго вычышчаную, нарэзаную буйнымі долькамі бульбу, вычышчаную рэпчатую цыбулю і паставіць варыць. За 10- 15 хвілін да гатовасці дадаць нарэзаныя кавалкі судака, ментуза ці іншай рыбы, перац, лаўровы ліст, сметанкавае масла і давесці да гатовасці. Пры падачы на стол упрыгожыць дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі, кропу. Сметанкавае масла можна класці пры падачы ў талерку, а варку юхі рабіць без яго дадання.
|