-300 г рыбы,
-1,5 л булёна,
-400 г бульбы,
-100 г цыбулі,
-1 корань пятрушкі,
-40 г сметанкавага масла,
-кроп - па густу,
-пятрушка - па густу,
-перац - па густу,
-соль - па густу.
У кіпячы булён з дробнай рыбы пакласці цэлымі невялікія клубні бульбы і дробныя цыбуліны. У канцы варкі дабавіць соль, лаўровы ліст, перац. У збанкі пакласці кавалкі варанай рыбы, дадаць сметанкавае масла, заліць юхой, давесці да кіпення ў духоўцы і заправіць зелянінай.
|