- судак ці іншая рыба – 200 г
- памідоры свежыя – 100 г
- масла – 10 г
- зеляніна - па густу
- перац чорны гарошкам - па густу
- лаўровы ліст - па густу
- соль.
Вычышчаную рыбу пакласці ў посуд, заліць вадой і паставіць на агонь. Калі вада закіпіць, апусціць у яе чырвоныя, нарэзаныя долькамі памідоры. Праз 5-7 хвілін памідоры выняць, расцерці ў асобным посудзе, выдаліць лупіну, а сок уліць у юху; пакласці лаўровы ліст, соль. Па канчатку варкі дадаць у юху сметанкавае масла.
|